16 жніўня Гезгалаўская сельская бібліятэка — цэнтр экалагічнай культуры ладзіла летнюю пляцоўку “Бібліятэка пад сонцам”. Наведвальнікам мерапрыемства бібліятэкар прапанавала літаратурнае вандраванне “Па старонках прачытанага”, дзе кожны ўдзельнік мерапрыемства змог абмяняцца меркаваннямі пра прачытаныя кнігі ў час летніх канікул.

