20 снежня аддзел інфармацыі і абслугоўвання сумесна з ДУ “Дзятлаўскі райЦГЭ” правёў адкрыты дыялог “Аб прафілактыцы наркаманіі сярод насельніцтва”. Перад аўдыторыяй выступіла валеолаг Юрэня Наталля Іванаўна, прывяла статыстыку па Дзятлаўскаму раёну, падзялілася інфармацыяй пра тое, як наркотыкі ўздзейнічаюць на здароўе чалавека, патлумачыла некаторыя “міфы” пра наркотыкі. У чытальнай зале бібліятэкар Магера Святлана Уладзіміраўна падрыхтавала выставу “Будущее без наркотиков”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.