18 верасня ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы-цэнтры агульнадаступнай інфармацыі прайшла пазнавальная гадзіна “Чацвераногія чысцюлі”. Яна запрасіла да сябе наведвальнікаў аматарскага аб’яднання “Сцяжынка”. Бібліятэкар расказала пра тое, як жывёлы трымаюць у чысціні сябе і сваё жыллё. Гаворка ішла аб барсуках, кошках, сланах, янотах і іншых. Была паказана прэзентацыя “Жывёлы-чысцюлі”.



