3 студзеня Гезгалаўская сельская бібліятэка – цэнтр экалагічнай культуры ладзіла займальнае вандраванне “Чароўны свет братоў Грым”, прымеркаванае да 235-годдзя з дня нараджэння Якаба Грыма. Дзеці пазнаёміліся з кніжнай выставай “Сказки Братьев Гримм” і гулялі ў гульню – віктарыну па казкам пісьменнікаў.


