1 снежня — Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам. Гэтая дата штогод заклікае ўсю сусветную грамадскасць не проста памятаць пра гэтую хваробу, але і быць памяркоўным да тых, хто ўжо з’яўляецца пераносчыкам гэтага захворвання. Таму бібліятэкар бібліобуса Марына Лапушка правяла сярод чытачоў акцыю, якая прайшла пад назвай “Чырвоная стужка”. Бібліятэкар імкнуліся данесці да чытачоў, што праблема ВІЧ тычыцца сёння кожнага. Вірус не выбірае людзей па сацыяльным становішчы, ладу жыцця і звычкам і можа трапіць у арганізм любога чалавека. Таксама падчас акцыі была ладзілася кніжная выстава “Жыві цяпер, думай пра будучыню”. Увазе чытачоў прадстаўлена літаратура па гісторыі захворвання, пра шляхі перадачы віруса, сіндромах і групах рызыкі, лячэнні і прафілактыцы. Акрамя літаратуры на выстаўцы былі прадстаўлены  памяткі, буклеты.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.