6 мая ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры зносін і інфармацыі ў рамках акцыі “Чытаем кнігі пра вайну” і абласной акцыі “Чытаем разам творы пра герояў Вялікай Айчыннай вайны” прайшоў паэтычны марафон  “Чытаем вершы пра вайну”. Удзельнікі мерапрыемства чыталі вершы К.Сіманава, П.Панчанкі, Б.Акуджавы, А.Вярцінскага, П.Броўкі, Я.Купалы, П.Глебкі, Э.Асадава. На мерапрыемстве прысутнічала педагог-арганізатар ДУА “Наваельнянская сярэдняя школа” Л.Н.Нагорная.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.