У рамках абласной акцыі “Чытаем разам творы пра герояў Вялікай Айчыннай вайны” у Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры агульнадаступнай інфармацыі стартаваў паэтычны марафон – акцыя “Чытаем вершы пра вайну”. Спачатку ў бібліятэцы дзеці чыталі вершы, а пасля бібліятэкары наведалі пачатковую школу і разам з вучнямі пачыталі вершы В.Кудлачова, П.Панчанкі, П.Глебкі, М.Ісакоўскага, Л.Ашаніна, П.Сіняўскага і інш.









