15 лістапада ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы — цэнтры агульнадаступнай інфармацыі прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Сцяжынка”. З яго ўдзельнікамі быў праведзены вусны часопіс “Царь леса – Иван Шишкин”, які складаўся з 4 старонак:
- Дзяцінства.
- Маскоўскае вучылішча.
- Экзамен на трываласць.
- Цар рускага лесу.
Да мерапрыемства была аформлена выстава “Природной красоты певец”. На ёй былі прадастаўлены рэпрадукцыі палотнаў мастака, эцюдныя замалёўкі, кнігі аб жыцці і творчасці. Бібліятэкар пазнаёміла з тэхнікай і стылем работы Шышкіна, засяродзіла сваю ўвагу на шэдэўрах “Рожь”, “Корабельная роща”, “Утро в сосновом лесу”. Вучні з цікавасцю разглядалі рэпрадукцыі карцін вялікага мастака.




