Дзятлаўская раённая бібліятэка распачала конкурс летняга чытання 2019 года “Лета і кніга”. Да Дня абароны дзяцей было падрыхтавана свята-прывітанне “Цудоўная краіна дзяцінства”. Для самых маленькіх чытачоў з ДУА «Яслі-сад №1» на прыродзе супрацоўнікі бібліятэкі арганізавалі гучныя чытанні цікавых кніг і наладзілі гульнёвую праграму. У бібліятэцы ладзілася кніжная выстава “Вясёлка лепшых дзіцячых кніг”. Бібліятэкар расказала пра кніжкі-гульні, якія набыла бібліятэка для дзіцячага пакоя. Такім чынам, дзеці паступова прывыкаюць да бібліятэкі і адкрываюць для сябе цудоўны свет дзіцячай кнігі.
Лета – час канікул і адпачынкаў, час добрага настрою і новых уражанняў. Яскравым момантам для дашкалят стала наведванне Дзятлаўскай раённай бібліятэкі. Многія рабяты прыйшлі ў бібліятэку ўпершыню, а першае ўражанне і прыемныя эмоцыі застаюцца на доўгі час.