Да Міжнароднага дня абароны дзяцей 3 чэрвеня ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры агульнадаступнай інфармацыі прайшла конкурсна – забаўляльная праграма “Добрым смехам смяюцца дзеці”. На мерапрыемства завіталі самыя малодшыя выхаванцы школьнага летняга лагера “Здаравячок”. Вядучая Антончык Людміла Міхайлаўна павіншавала дзяцей са святам і запрасіла іх у падарожжа па самай радаснай і шчаслівай краіне – краіне Дзяцінства. Нечакана ў бібліятэку завіталі клоуны Дуся і Буся і правялі гульнёвую праграму. Дзеці адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў конкурсах.









