25 верасня Гезгалаўская сельская бібліятэка — цэнтр экалагічнай культуры сумесна з аддзелам культуры і дасуга “Гезгалаўскі Дом культуры” арганізавалі і правялі творчы вечар мясцовай паэткі Веры Ігнатаўны Хрышчановіч “Дарогай жыцця”. Тэматыка яе творчасці разнастайная. Гэта вершы пра паўсядзённае жыццё і побыт, вершы, прысвечаныя родным і блізкім, сябрам. У творчасці прысутнічае і ваенная тэматыка, знаходзіць адлюстраванне тэма духоўнасці. Сустрэча была напоўнена ўспамінамі і вершамі. Вера Ігнатаўна шмат расказала пра сябе, пра свой жыццёвы і творчы шлях, чытала свае вершы.



