Аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў Дзень права пад назвай «Ведаю правы, выконваю законы». Дзень атрымаўся насычаным на мерапрыемствы. Спачатку прайшла хвіліна права «Канвенцыя аб правах дзіцяці», на якой навучэнцы старэйшых класаў даведаліся аб правах і абавязках дзяцей. Для іх была падрыхтавана прэзентацыя «Канвенцыя аб правах дзіцяці». Прайшоў прававы дыялог «Ведай свае правы». Удзельнікам мерапрыемства было прапанавана падумаць над тым, якія правы дадаткова яны хацелі б унесці для сябе. Кожны мог выказаць свае думкі і прапановы.   Прадоўжыла Дзень права літаратурна – прававая віктарына «Героі кніг маюць правы». На прыкладзе герояў казак дзецям трэба было адгадаць казку, у якой былі парушаны правы яе герояў. Прыемна, што старэйшыя школьнікі вельмі добра ведаюць казкі і дыспутыруюць іх ведамі. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікам было прапанавана пазнаёміцца з тэматычнай кніжнай выставай «В мире права и закона», на якой былі прадастаўлены раздзелы: «Дакументы права», «Правы дзіцяці», «Гісторыя права».

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.