6 лістапада ў Хвінявіцкай сельскай бібліятэцы — цэнтры фарміравання здаровага ладу жыцця прайшла гадзіна духоўнай літаратуры “Духоўных кніг надзвычайная мудрасць” з настаяцелем Накрышскай Барыса — Глебскай царквы айцом Аляксеем. Ён расказаў пра неабходнасць чытання духоўных кніг, бо яны вучаць дабру і міласэрнасці. Сустрэча атрымалася вельмі цікавай і займальнай.



