18 ліпеня адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Праменьчык”. Гадзіна паэзіі прайшла пад назвай “Дзень добры, чароўнае лета”. Бібліятэкар Магера Святлана Уладзіміраўна пазнаёміла ўдзельнікаў з творчасцю пісьменнікаў, якія пісалі менавіта пра цудоўную пару лета. Гэтыя творы не толькі выклікаюць захапленне, але і прымушаюць задумацца. Удзельнікі мерапрыемства зачыталі вершы В.Жукоўскага, М. Некрасава, А. Фета, С.Ясеніна.





