Працягваецца падарожжа франтавога лекторыя “Старонкі кніжныя адкрыем, каб дзень сённяшні вымераць днём вайны” па аддаленых  вёсках Дзятлаўскага раёна. Бібліятэкар нестацыянарнага абслугоўвання Дзятлаўскай раённай бібліятэкі сумесна з  сектарам пазастацыянарнага абслугоўвання  насельніцтва Дзятлаўскага  цэнтра культуры і народнай творчасці 23 мая наведалі жыхароў вёсак Азяраны, Бернатаўшчына, Кажухоўцы, Змяёўцы, Нарбутавічы, Ведравічы, Міклашы ў рамках агульнаабласной акцыі  ”Ваенная агідбрыгада: франтавы экспрэс”. У час акцыі жыхары прымацавалі чырвоную кветку, як сімвал памяці на імправізаваны стэнд–зорку ”Памяць. Адзінства. Перамога” і на паштоўках выказалі свае словы ўдзячнасці тым, хто падараваў нам мірнае неба над нашай краінай.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.