14 верасня ў рамках навукова-практычнай канферэнцыі “Гісторыка-культурная спадчына Дзятлаўшчыны”, прымеркаванай да 520-годдзя Дзятлава, працоўны калектыў дзяржаўнай установы культуры “Дзятлаўская раённая бібліятэка” ўзнагароджаны Падзякай аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за актыўную і плённую працу па захаванні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Дзятлаўшчыны.

