У прыродзе ўсё прадумана, усё разумна. А калі штосьці здаецца выпадковым ці незразумелым… значыць мы проста яшчэ не змаглі разгадаць адну з яе таямніц. Такімі словамі 13 снежня ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы-цэнтры агульнадаступнай інфармацыі пачаўся інфармацыйны дайджэст “Хозяева ночного леса”, чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Сцяжынка”. Спачатку бібліятэкар давяла да дзяцей інфармацыю пра соў (дзе жывуць, як размнажаюцца, як палююць, чым кормяцца). Пасля інфармацыйнай часткі правяла конкурсную праграму “Уважлівыя і назіральныя”, “Веру-няверу”, “Казачнікі сярод нас”, разгадалі красворд “Арнітаголія”, паглядзелі відыяролікі пра соў.





