“Ці даўно вы пачулі першую казку? Мусіць, яшчэ задоўга да таго, як пайсці ў дзіцячы садок. Займальныя і паэтычныя, вясёлыя і страшныя, казкі – вашы спадарожнікі на жыццёвым шляху“ – такімі словамі 24 кастрычніка пачаўся бібліятэчны дэсант ў ДУА “Казлоўшчынскі яслі-сад” пад назвай “Хто нам казку лепш раскажа”. Ён праходзіў у рамках раённай прома-акцыі “Разам з кнігай мы расцём”. Бібліятэкар Лішык Аксана Уладзіміраўна расказала пра беларускага пісьменніка-казачніка і апрацоўшчыка беларускіх народных казак Алеся Якімовіча, якому 17 студзеня споўнілася б 115 гадоў. Напрыканцы дзеці паслухалі казкі “Перастараліся”, “Сны”, “Не зразумелі”, “Аб чым спрачаліся кнігі”.




