У Год малой Радзімы 20 ліпеня аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі запрасіла чытачоў  у краязнаўчае сэлфі-падарожжа «Край, у якім я жыву». На летняй пляцоўцы былі прадстаўлены: фотавыстава «Фотаімгненне в гісторыі Дзятлаўшчыны» і выстава — падарожжа «З любоўю да роднага краю», да 80-годдзя Дзятлаўскага раёна. Карыстальнікі адправіліся ў краязнаўчы круіз, падчас якога пазнаёміліся з гістарычным мінулым роднага краю, з славутасцямі  і помнікамі Дзятлаўскага раёна, вялі размову пра звычаі, традыцыі і лад жыцця дзядоў і прадзедаў, пра прыгажосць мясцовай прыроды. Бібліятэкары распавялі пра людзей, якія сталі гонарам горада Дзятлава і Дзятлаўскага раёна.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.