21 жніўня бібліятэкары Дзятлаўскай раённай бібліятэкі для дзяцей малодшага ўзросту ладзілі інтэрактыўную гульню “Адзін супраць усіх”. Чытачоў чакалі настольныя гульні, наборы кніжак –кубікаў, кніжак- пазлаў, якія дапамаглі маленькім чытачам бліжэй пазнаёміцца з навакольным асяроддзем. Яны з задавальненнем разглядвалі карцінкі, сабіралі карцінку-пазл, запаміналі новыя словы. Аматараў творчасці чакалі каляровыя карандашы, кнігі з рознымі відамі самаробак. Дзеці цікава правялі час.





