А ці ведаеце Вы, што…? Фонды бібліятэк Дзятлаўшчыны папоўніліся новай кнігай вядомага нашага земляка. “Чалавечая душа – праменьчык сонца” – так называецца кніга лепшых твораў паэта і празаіка Віктара Шымука (1933-1998), які быў родам з вёскі Змяёўцы Дзятлаўскага раёна. Кнігу падрыхтавала і выдала дачка Віктара Шымука — Таццяна. Таццяна Віктараўна бясплатна падаравала гэту кнігу ўсім бібліятэкам. Кніга складаецца з 433 старонак і пачынаецца з вершаў дзіцячай кніжачкі “Мы вясне дапамагалі”, якую аўтар трымаў у руках яшчэ ў 1962 годзе. Шчырыя, лагодныя вершы лёгка чытаюцца і запамінаюцца. І цяпер яны не страцілі сваёй пацешнасці і мілагучнасці:
Ходзіць бусел па балоце,
Жаб ён ловіць у чароце,
А то квакаюць, крычаць,
Не даюць Ірынцы спаць.
Запрашаем наведаць нашы бібліятэкі і адчуць асалоду чытання.
