22 жніўня ў вёсцы Зачэпічы прайшло чарговае свята беларускай паэзіі, якое падрыхтавала Дзятлаўская раённая бібліятэка разам з Жукоўшчынскай сельскай бібліятэкай – цэнтрам духоўна-мастацкай спадчыны.

 2020 год багаты на падзеі: працягваецца  Год малой радзімы, святкуем 80-годдзе ўтварэнне Дзятлаўскага раёна, і вядома ж 125-годдзе з дня нараджэння Ігната  Дварчаніна. Святочны маршрут пачынаўся ў Дзятлаве, дзе па вуліцы Савецкай усталяваны помнік Ігнату Дварчаніну, пралягаў праз яго малую радзіму – гасцінны дом у Погірах. Фінальным пунктам вандроўкі сталі Зачэпічы, зямля, якая ўзгадавала адразу трох беларускіх паэтаў – Петруся Граніта, Гарасіма Праменя і Васіля Струменя. На сустрэчы гучалі вершы знакамітых пісьменнікаў жукоўшчынскай зямлі. Удзельнікі таксама змаглі пазнаёміцца з кніжнай выставай, прысвечанай 80-годдзю ўтварэння Дзятлаўскага раёна і знакамітымі пісьменнікамі — землякамі.

 

 

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.