“Лето – время читать, восхищаться и спорить”. Пад такой назвай пачала дзейнічаць летняя пляцоўка ў Хвінявіцкай сельскай бібліятэцы – цэнтры фарміравання здаровага ладу жыцця. Юныя чытачы з задавальненнем гарталі старонкі кніжак, удзельнічалі ў конкурсах і віктарынах.



