4 студзеня ў Хвінявіцкай сельскай бібліятэцы — цэнтры фарміравання здаровага ладу жыцця адкрылася “Майстэрня спадарыні Зімы”. Бібліятэкар правяла майстар-клас па выкананню вырабаў з паперы і нітак. Разам з дзецьмі зрабіла выцінанкі, ёлачкі, падвеску з анёламі з паперы, снегавіка і шары з нітак.  Свае творчыя работы для выставы прадаставілі Губко Наталья, Мірашнічэнка Ганна, Сіўко Алена, Катрач Валянціна.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.