У рамках праекта “Юбілей пісьменніка ў бібліятэцы” у чытальнай зале аддзела абслугоўвання і інфармацыі была падрыхтавана 25 студзеня выстава-прысвячэнне “Мне б допеть до конца…” ( да 80-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Высоцкага). Высоцкі быў паэтам, спеваком, акцёрам. Яго любілі, слухалі, разумелі. Яго голас пры жыцці аб’ядноўваў пакаленні, а цяпер злучыў эпохі. Кнігі і наглядныя матэрыялы з выставы раскрылі яго шматгадовую адоранасць: пазнаёмілі з біяграфіяй і творчасцю паэта, распавяла пра тое, якім ён застаўся ў памяці родных, блізкіх, калег.



