1 верасня Казлоўшчынскую гарпасялковую бібліятэку — цэнтр агульнадаступнай інфармацыі наведалі вучні 3 класа мясцовай школы. Для іх быў праведзены першы ўрок “Мне пашчасціла тут нарадзіцца”, прысвечыны Году малой радзімы. Загадчык бібліятэкі Хілімончык Людміла Іванаўна пазнаёміла дзяцей з пісьменнікамі і паэтамі дзятлаўшчыны. На мерапрыемства была запрошана Галіна Аляксандраўна Аблажэй — наша мясцовая паэтка. Бібліятэкар зачытала вершы С.Хмары,В.Шымука, В.Хрышчановіч, паказала відыяролік “Творчасць нашых землякоў”. У канцы мерапрыемства зрабіла фотаэкскурсію па пасёлку.







