1 верасня Вензавецкая сельская бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і культуры сумесна са школай правялі урок-экскурсію “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”, у рамках Года малой радзімы. Мэта мерапрыемства: фарміраванне ў навучэнцаў грамадзянскасці і патрыятызму, нацыянальнага самапазнання. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з выставай “2018 – Год малой радзімы”.




