У восеньскім каляндары ёсць незвычайная дата, калі сэрца перапаўняецца пачуццём глыбокай удзячнасці, калі хочацца выказаць словы падзякі, быць асабліва ўважлівымі да людзей — гэта 1 кастрычніка або Міжнародны дзень сталых людзей. Добрай традыцыяй стала адзначаць у бібліятэцы свята павагі старэйшага пакалення. У гэтым годзе аддзелам абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі было праведзена некалькі невялікіх мерапрыемстваў: выстава – прэзентацыя вершаў, казак і апавяданняў «Маёй бабулі прысвячаю», віш-ліст пажаданняў ад маленькіх чытачоў сваім родным «Бабуліны крокі», акцыя «Небясплатнае — бясплатна» — кнігі з камерцыйнага фонду і павышанага попыту выдаваліся чытачам пенсійнага ўзросту бясплатна. Для карыстальнікаў бібліобусам арганізоўваліся віншаванні «Мои года – моё богатство».








