У рамках раённага праекта “Круцілавічы — здаровы пасёлак” 17 лістапада ў філіяле “Данілавіцкая сельская бібліятэка-цэнтр развіцця і падтрымкі чытання” прайшоў час інфармавання “Мы не курим, не отравляйте нам жизнь!”. Для наведвальнікаў бібліятэкі была аформлена кніжная паліца “Окурок не спит…” Бібліятэкар паведала аб прафілактыцы табакакурэння, як рызыкі анкалагічных захворванняў, пазнаёміла прысутных з кніжнай паліцай па курэнню.


