Да Году гістарычнай памяці з мэтай фарміравання грамадзянскай пазіцыі, прыцягнення ўвагі навучэнцаў да падзей Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года, разуменню важнасці вывучэння айчыннай гісторыі 7 лістапада ладзілася гістарычная медыя гадзіна “Мы помним день 7 ноябряˮ. З вучнямі ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Дзятлаваˮ і ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Дзятлаваˮ адбыўся прагляд відэафільма “7 ноября — День Великой Октябрьской социалистической революции. История праздникаˮ, гучалі рэвалюцыйныя песні “Інтэрнацыяналˮ, “Варшавянкаˮ, “Смело товарищи в ногуˮ. Да ўвагі ўдзельнікаў мерапрыемства і карыстальнікаў бібліятэкі была аформлена выстава-знаёмства “Народжаныя рэвалюцыяйˮ, на якой былі экспанаваны выданні публіцыстычнай і мастацкай літаратуры, у якіх былі адлюстрованы падзеі рэвалюцыі.



