20 ліпеня супрацоўнікі філіяла “Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка – цэнтр агульнадаступнай інфармацыі” прынялі ўдзел у свяце пасёлка “Чтобы помнили”, прысвечанае вызваленню ад нямецка – фашысцкіх захопнікаў і арганізавалі выставу “Нам жить и помнить”. Без срока давности “Казлоўшчына была вызвалена ў ліпені 1944 года, з таго часу мінула ўжо 80 гадоў. На выставе прадстаўлена гісторыка – дакументальная літаратура аб падзеях, звязаных з акупацыяй тэрыторыі Беларусі нямецка – фашысцкімі захопнікамі. Былі экспанаваны кнігі пра гісторыю канцэнтрацыйных лагераў, у кожным з якіх загінулі дзясяткі тысяч чалавек.
На фотасушцы “У кадры” была прадастаўлена інфармацыя аб гісторыі нашага пасёлка.






