У рамках рэспубліканскай акцыі “Бібліятэка — месца памяці”, абласной бібліятэчнай эстафеты памяці, 6 мая ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” прайшла гадзіна франтавой славы “Не ради славы и наград мы защищали Сталинград”. Бібліятэкар распавяла дзецям аб Сталінградскай бітве – вырашальнай бітве ўсёй Другой сусветнай вайны, у якой савецкія войскі атрымалі найбуйнейшую перамогу, аб легендарным Доме Паўлава. Бітва за Сталінград працягвалася доўгіх 200 дзён і начэй. Савецкія салдаты і афіцэры стаялі да смерці, сказалі сабе і іншым: «За Волгой для нас земли нет!». Вучні прагледзелі відэаролік “Подвиг Сталинграда”. Мы памятаем, мы ўдзячныя людзям, якія аддалі сваё жыццё за чыстае неба над галавой, мы ўдзячныя ўсім тым, хто падарыў нам мір на зямлі цаной свайго жыцця. #бібліятэка_9/05


