Новы год — гэта казачнае і любімае свята. Напярэдадні свята супрацоўнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі падрыхтавалі для наведвальнікаў Дзённага цэнтра для інвалідаў, якія з’яўляюцца членамі аматарскага аб’яднання “Праменчык” навагоднюю сустрэчу “Новый год отметим вместе — с танцем, юмором и песней”. Падчас якой прысутныя ўспомнілі неабходныя элементы новага года, шукалі сімвал надыходзячага года і прыбіралі ёлку. Павіншаваць усіх з надыходзячымі святамі прыйшлі Дзед Мароз і Снягурка. Удзельнікі змаглі акунуцца ў святочную атмасферу весялосці.





