16 мая кіраўнік аматарскага аб’яднання «Вясёлы мурашнік» Алена Хрышчановіч арганізавала для сваіх падапечных гадзіну экалагічных загадак «Отгадайте — ка, ребятки пра зверей и птиц загадки!» па кнізе Валянціны Чаплінай «Гадаванцы заапарка». Мерапрыемства пачалося са знаёмства дзяцей з біяграфіяй пісьменніцы. Дзеці даведаліся, што ўсё сваё жыццё Чапліна прысвяціла жывёлам, гадаванцам заапарка. Вера Васільеўна з 15 гадоў працавала ў заапарку. Пісьменніца — анімалістка стала наватарам Маскоўскага заапарка і імкнулася стварыць для жывёл такія ўмовы, каб яны не адчувалі, што знаходзяцца ў няволі. Для дзяцей падрыхтавалі літаратурную гульню «Даведайся героя», загадкі «Гэтыя дзівосныя звяры».


