У Гезгалаўскай сельскай бібліятэцы — цэнтры экалагічнай культуры адбылася сустрэча з выхаванцамі ДУА “Гезгалаўскі яслі — сад”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з серыяй кніг Г.У. і С.А.Трафімавых “Па свеце з Дзедам Прыродаведам”. У бібліятэцы ёсць 20 кніг з серыі “Апавяданні Дзеда Прыродаведа”. Іх герой знаёміць чытачоў з краінамі свету, цудамі прыроды. Аздабляюць, робяць больш цікавымі гэтую серыю кніг розныя інтэлектуальныя заданні і займальныя гульні. Кожнае апавяданне Дзеда Прыродаведа — гэта маленькае адкрыццё, нагода для роздуму. А зробіць чытанне кніг яшчэ больш захапляльным “Гульнятэка Дзеда Прыродаведа”.

