З удзельнікамі аматарскага аб’яднання “Літарынка”, якое дзейнічае пры філіяле “Данілавіцкая сельская бібліятэка — цэнтр развіцця і падтрымкі чытання” прайшло ў гэтым годзе першае пасяджэнне — літаратурны квіз “Падарожжа ў свет кнігі”. Навагодні настрой дзецям прыдалі кнігі пра зіму пра Новы год, пра Снягурку і Дзеда Мароза. Бібліятэкар паведала як Новы год святкуюць у другіх краінах.Дзеці з захапленнем пазнаёміліся з кнігамі пра зіму, зачытвалі вершы, адгадвалі загадкі з кнігі “Загадкі Дзеда Мароза”, адказвалі на пытанні віктарыны.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.