Сярод пераможцаў V рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання” – Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка – цэнтр агульнадаступнай інфармацыі. Бібліятэка перамагла ў намінацыі “Гісторыя праваслаўя роднага краю” і заняла першае месца сярод сельскіх і гарпасялковых бібліятэк.
У апошнія гады ў дзейнасці Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі – цэнтра агульнадаступнай інфармацыі пашыраецца такі накірунак, як супрацоўніцтва бібліятэкі са святаром царквы Успення Прасвятой Багародзіцы пратаіярэем Георгіем Ярмолічам. Зацікавілася бібліятэка гісторыяй сваёй царквы. Гэта і паспрыяла стварэнню летапісу.
Віншуем з перамогай!


