Шчымліва – ўзнёслыя пачуцці захоўвае большасць людзей да сваіх родных мясцін, да тых куточкаў зямлі, дзе яны нарадзіліся і выраслі, дзе зрабілі свой першы крок, сказалі першае слова, пайшлі ў першы клас, дзе прайшло іх дзяцінства і юнацтва. А можа яшчэ і таму, што жылі тут іх бацькі, дзяды і прадзеды. І шмат яшчэ якія танюсенькія, нябачныя  нітачкі звязваюць нас з родным кутком.

19 красавіка ў Казлоўшчынскай бібліятэцы прайшло чарговае пасяджэнне  аматарскага аб’яднання “Сцяжынка”  — “По тропинкам шагай край родной узнавай”, якое было прымеркавана 75-годдзю з дня ўтварэння Гродзенскай вобласці. Пагаварылі пра прыгажосць і багацце Прынёманскага краю. Дзеці паўдзельнічалі ў віктарыне “Ці ведаеш ты свой край?”, паглядзелі відыяфільм пра культурную спадчыну вобласці, выдатныя мясціны Дзятлаўшчыны.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.