21 кастрычніка ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы прайшоў Дзень права ”Права дзяцей — гэта іх абавязкі”. Дзень права складаўся з гадзіны прававой інфармацыі “Права дзяцей — гэта іх абавязкі”, кніжнай паліцы “Правы чалавека”. На мерапрыемства былі запрошаны ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Падлетак”. Бібліятэкары прапанавалі дзецям у гульнёвай форме займальны аповед аб правах дзіцяці, пазнаёмілі з Канвенцыяй правоў дзіцяці, вызначылі паняцці “правы” і “абавязкі”. У канцы сустрэчы ўсе разам прыйшлі да высновы, што неабходна ведаць правілы жыццядзейнасці ў класным калектыве і грамадстве, паважаць і выконваць правы іншага чалавека, важна выхоўваць у кожным прававую культуру.

