14 лістапада ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы для дашкольнікаў дзіцячага садка №2 г.Дзятлава ладзілася забаўляльная праграма “Пятрушка і яго сябры”. Увазе дзяцей была прапавана казка “Услед за сонейкам”. Героі казкі Пятрушка і яго сябры – мядзведзь, ліса, зайка і вожык загадвалі дзецям загадкі і ладзілі літаратурныя конкуры – “Вышэй рукі падымаем”, “Хто з кім сябруе” і іншыя.



