Навагоднія канікулы… У гэтыя дні хтосьці аддае перавагу актыўнаму  адпачынку – катаецца на лыжах, санках, каньках, а хтосьці спяшаецца ў бібліятэку, каб адпачыць з кнігай. У пачатку студзеня супрацоўнікі філіяла “Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка-цэнтр агульнадаступнай інфармацыі”  правялі святочную акцыю “Разам з кнігай у Новы год!”. Усё было вытрымана ў навагоднім стылі — быў і Дзед Мароз  і Снягурка. Чытачам у гэтыя дні былі прадстаўлены кніжныя навінкі самага рознага жанру. Удзельнікі акцыі наведалі навагоднюю гульнятэку, квэст-гульню і пайшлі з бібліятэкі не толькі з кнігамі, але і з пачастункамі. Так, у святочнай сяброўскай атмасферы пачалася штогадовая перарэгістрацыя чытачоў у бібліятэцы. Кожны чытач атрымаў выдатны настрой і цікавую кніжку.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.