14 жніўня супрацоўнік Дзятлаўскай раённай бібліятэкі наведаў ДУА “Яслі-сад № 1 г. Дзятлава”. Сустрэча прайшла ў рамках раённай прома-акцыі “Разам з кнігай мы расцём”. Для дзяцей малодшай групы быў праведзены агляд “Дзеці, для вас новыя кніжкі!”. Дашкольнікі з захапленнем разглядалі яркія і маляўнічыя кнігі. Многія праявілі цікавасць да зместу кніг і папрасілі пачытаць іх. На памяць аб сустрэчы дзеці атрымалі запрашэнне наведаць бібліятэку.




