6 студзеня ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы адбылася гульнёвая мазаіка “Рождество и Новый год — ждут ребят у ворот”, у якой прынялі ўдзел вучні сярэдняй школы №3 горада Дзятлава. Дзецям распавялі аб знакамітым “жывёльным цыкле”, які складае 12 гадоў, даведаліся наколькі дзеці добра ведаюць усходні гараскоп і правялі гульні “Знакі задыяку”, гульню “Дзве лепш, чым адна”, загадалі “Зімовыя загадкі”, адлюстравалі снежныя фігуры, намалявалі снегавіка і ўспомнілі без чаго не бывае Новага года. Затым пагулялі ў фанты, якія даставалі з мяшка Дзеда Мароза. Напрыканцы мерапрыемства ладзілі навагоднюю дыскатэку.