15 лістапада   Міжнародны дзень белага кія — гэта дзень павагі, дапамогі і міласэрнасці да сляпых і са слабым зрокам людзей. Гэты дзень адзначаецца ў напамін пра магчымасці і правы сляпых людзей. Першы, часцяком адзіны памочнік такіх — белы кій.  Яго зрабілі для таго, каб сляпы чалавек стаў прыкметным для ўсіх навакольных яго людзей. Да гэтага падзеі ў раённай бібліятэцы 12 лістапада прайшоў вечар-прагляд «Свет вачыма душы». Пад час сустрэчы абмяркоўваліся праблемы інвалідаў па зроку і адбыўся прагляд мастацкага фільма з аўдыядэскрыпцыяй «Белыя росы».

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.