Кожны з нас хоча сумясціць карыснае з прыемным. Як жа гэта выдатна, чытаючы, пазнаваць для сябе нешта новае, цікавае і патрэбнае! І ў гэтым нам дапамагла кніжная выстава “Свет ведаў адкрывае кніга!”, якая дзейнічала 27 жніўня ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы і на пляцоўцы дзяржайнай установы культуры “Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”. Першы раздзел “Кніга — крыніца ведаў!” расказваў пра тое, як з’явіліся першыя кнігі, на чым пісалі людзі да вынаходніцтва паперы, як цяпер ствараюцца кнігі, з якіх элементаў яны складаюцца і дзе жывуць кнігі. Лепшыя сучасныя энцыклапедыі серый — “Я пазнаю свет”, “Усё пра ўсё”, “Што такое? Хто такі?”, “Даведачныя выданні”, “Аб самых першых і самых-самых” былі прадстаўлены ў раздзеле “Чытай! Пазнавай! Здзіўляйся!”. Наступны раздзел “А гісторыя раскажа ўсё, чым славяцца стагоддзі…” быў прастаўлены асартыментам цікавых кніг па гісторыі не толькі нашай краіны, але і ўсяго свету. Чытачы даведаліся адкуль з’явіліся першыя людзі на беларускай зямлі, зрабілі захапляльнае падарожжа ў старажытны Егіпет, пазнаёміліся ​​з першаадкрывальнікамі свету.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.