27 жніўня Дзятлаўская раённая бібліятэка правяла тэматычную гадзіну “Смачны, любімы, дарагі — хлеб”, якая ладзілася з удзельнікамі аматарскага аб’яднання “Праменчык”. Мерапрыемства пачалося з аповяду пра тое, як людзі навучыліся пячы хлеб, пра тое, што слова «хлеб» упершыню з’явіўся ў старажытнай Грэцыі. У ходзе гутаркі аб хлебе ўспомнілі прыказкі і прымаўкі, адгадвалі загадкі аб прафесіі хлебароба. На мерапрыемстве гучала шмат вершаў, якія праслаўляюць хлеб, працу хлебароба.


