30 жніўня наведвальнікі аматарскага аб’яднання “Прыгажосць”, якое працуе пры Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы — цэнтры агульнадаступнай інфармацыі, сабраліся на чарговае пасяджэнне пад назвай “Твой кулинарный шедевр”. Для гэтага мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава-прапанова “Кулінарыя ад А да Я”. Бібліятэкар паведаміла пра сучасныя напрамкі і модныя трэнды ў кулінарыі, расказала аб 10-ці модных прадуктах харчавання, правяла віктарыну “ням-ням”. Прысутныя дзяліліся сваімі любімымі  рэцэптамі, а некаторыя нават прынеслі паспрабаваць свае кулінарныя  шэдэўры.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.