Бібліятэкар Войневіцкай сельскай бібліятэкі – клуб сумесна з намеснікам па ідэалагічнай рабоце КСУП “Войневічы” Скібінскай Наталляй Міхайлаўнай, напярэдадні 1 верасня, павіншавалі дзетак са святам, якія ідуць у першы клас. Да іх завітаў Пірат і вырашыў праверыць, ці шмат казак ведаюць першакласнікі, потым дзеці паглядзелі мультфільм “Как верблюжонок и ослик в школу ходили”, пазнаёміліся з кніжнай паліцай “У дапамогу першакласніку”. У канцы мерапрыемства Наталля Міхайлаўна ўручыла дзецям школьныя ранцы і пажадала поспехаў у вучобе.


