1 кастрычніка ў Наваельнянскай бібліятэцы прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Мудрасць +”. Бібліятэкар падрыхтавала для ўдзельнікаў урок дабрыні “Трэба жыць па – за ўзростам”. У адрас старэйшага пакалення прагучалі віншаванні і найлепшыя пажаданні. Жанчыны з цеплынёй успаміналі гады маладосці, дзяліліся мудрым жыццёвым вопытам.
Гэтае свята — выдатная магчымасць сказаць словы падзякі прадстаўнікам старэйшага пакалення за мірнае неба над галавой, за ўклад у развіццё нашай краіны, за добрасумленную працу, за веру ў будучыню, за вопыт, дабрыню і мудрасць, якія так дапамагаюць нам сёння.
Напрыканцы пасяджэння адна з удзельніц прачытала вясёлыя вершы, якія напісала сама.

