Адзначэнне Дня пажылых людзей добра замацавалася ў практыцы Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі- цэнтры агульнадаступнай інфармацыі. Яно садзейнічае фарміраванню ў маладога пакалення пачуцця абавязку, павагі і любові да сваіх бацькоў, дзядуляў і бабуль, суседзяў, прыхільнасці да блізкіх. 1 кастрычніка сумесна з работнікамі аддзела культуры і дасуга “Казлоўшчынскі дом культуры” правялі вечар-сустрэчу “Залатая восень жыцця”.На мерапрыемства запрашаліся сталыя людзі.Сваю павагу работнікі культуры выказвалі вершамі, песнямі, рознымі конкурсамі. Людзі дзяліліся сваёй жыццёвай мудрасцю і вопытам. Вечар закончыўся чаяваннем.




